У Бешанковіцкім раёне правялі праверку прыватнага гандлёвага унітарнага прадпрыемства «АрніТорг»

Сектарам нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у адпаведнасці з п. 95 плана выбарачных праверак па Віцебскай вобласці на 1-е паўгоддзе 2022 года праведзена праверка прыватнага гандлёвага унітарнага прадпрыемства «АрніТорг» (юрыдычны адрас: Віцебская вобласць, Бешанковіцкі раён, а.г. Ула, вул. Даватара, 18).
У ходзе праверкі ўстаноўлена: 
кіраўніком, службовымі асобамі, работнікамі не на належным узроўні выконваюцца патрабаванні тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыі, якія з'яўляюцца складовай часткай іх прафесійнай дзейнасці; 
у ходзе правядзення праверкі ўстаноўлена, што распрацаваная агульнааб'ектная інструкцыя аб мерах пажарнай бяспекі адпавядае патрабаванням пастановы МНС ад 28.04.2018 № 28 «Аб устанаўленні патрабаванняў да зместу агульнааб'ектнай інструкцыі па пажарнай бяспецы» (далей – Пастанова МНС ад 28.04.2018 №28); 
не ў поўнай меры выконваюцца агульныя патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі на аб'ектах ПГУП «АрніТорг»;
будынак і памяшканні магазіна «Алеся» у г.п. Бешанковічы эксплуатуюцца не ў адпаведнасці з эксплуатацыйнай дакументацыяй на яго (тэхнічны пашпарт): памяшканне кацельні эксплуатуецца не па функцыянальным прызначэнні (не ў адпаведнасці з тэхнічным пашпартам) (у памяшканні кацельні ўладкавана складское памяшканне, дапускаецца складанне рэалізуемай прадукцыі ў пакаваннях);
не ў поўным аб'ёме выконваюцца патрабаванні па забеспячэнні эвакуацыі пры пажары, дапускаецца зняцце дзвярных палотнаў, што аддзяляюць памяшканні ад калідораў, загромаджванне эвакуацыйных выхадаў;
не ў поўнай меры выконваюцца патрабаванні да зместу і вызначэння колькасці першасных сродкаў пажаратушэння, будынкі магазінаў не ў поўным аб'ёме забяспечаны першаснымі сродкамі пажаратушэння;
На аб'екце створана сістэма навучання персаналу патрабаванням пажарнай бяспекі, праводзяцца інструктажы па пажарнай бяспецы. Работнікі, адказныя за правядзенне супрацьпажарных інструктажоў, адказныя за забеспячэнне пажарнай бяспекі на аб'екце, прайшлі падрыхтоўку па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму.
Прычынамі і ўмовамі, якія спрыяюць здзяйсненню названых парушэнняў, з'яўляецца недастатковае веданне кіраўніком прадпрыемства патрабаванняў нарматыўных прававых актаў у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі, фармальнае стаўленне да выканання сваіх непасрэдных службовых абавязкаў кіраўніком структурнага падраздзялення.
Кіраўніку ўручаны акт праверкі і прадпісанне са тэрмінамі ўстаранення выяўленых парушэнняў.
Таксама быў праведзены маніторынг УП «Віцебскае прадпрыемства супрацьпажарных работ» РГАА «БДПА» на аб'екце: магазін «Прадукты» ЧТУП «Арніторг» па адрасе: г.п. Бешанковічы вул. Чарапахава, д.7-1.
Па выніках правядзення маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю, а менавіта:
не забяспечана працаздольнасць сістэмы аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі ў магазіне (сігнал «Пажар» са шлейфаў №2 і №5 на прыёмна-кантрольны прыбор праходзяць толькі пасля адначасовага спрацоўвання 3х датчыкаў на шлейфе) (п. 9.1.11 ТКП 316-2011 «Сістэма тэхнічнага абслугоўвання і рамонту аўтаматычных установак пажаратушэння, сістэм супрацьдымнай абароны, пажарнай сігналізацыі, сістэм апавяшчэння аб пажары і кіравання эвакуацыяй. Арганізацыя і парадак правядзення работ»).
Будынак крамы абсталяваны сістэмамі аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі, апавяшчэння людзей аб пажары, сігнал аб спрацоўванні выведзены на пульт дыспетчарызацыі «Маланка» (нумар 43009). Вышэйзгаданыя сістэмы абслугоўваюцца спецыялізаванай арганізацыяй УП «Віцебскае прадпрыемства супрацьпажарных работ» РГАА «БДПА» (дагавор на абслугоўванне №2 ад 03.01.2022).
Прычынамі і ўмовамі, якія спрыяюць здзяйсненню названых парушэнняў, з'явілася недастатковае веданне службовымі асобамі прадпрыемства патрабаванняў нарматыўных прававых актаў у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі, фармальнае стаўленне да выканання сваіх непасрэдных службовых абавязкаў кіраўніком структурнага падраздзялення.
Кіраўніку ўручаны рэкамендацыі па ўстараненні выяўленых у ходзе маніторынгу парушэнняў.
Бешанковіцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікамі арганізацый павінны забяспечвацца пажарная бяспека і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.