У Бешанковіцкім раёне правялі праверку Таварыства з абмежаванай адказнасцю «АМІС ВУД»

Сектарам нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у адпаведнасці з п. 88 плана выбарачных праверак па Віцебскай вобласці на 2-е паўгоддзе 2022 года праведзена праверка Таварыства з абмежаванай адказнасцю «АМІС ВУД» (юрыдычны адрас: Віцебская вобласць, Бешанковіцкі раён, Верхнякрывінскі с/с, 11).
У ходзе праверкі ўстаноўлена: 
1) кіраўніком, не на належным узроўні выконваюцца патрабаванні тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыі, якія з'яўляюцца складовай часткай іх прафесійнай дзейнасці; 
2) у ходзе правядзення праверкі ўстаноўлена, што распрацаваная агульнааб'ектная інструкцыя аб мерах пажарнай бяспекі не адпавядае патрабаванням Пастановы МНС Рэспублікі Беларусь ад 21.12.2021 №82 «Аб забеспячэнні пажарнай бяспекі»; 
3) не ў поўнай меры выконваюцца агульныя патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі на аб'ектах ТАА «АМІС ВУД»;
4) памяшканні вытворчага цэха не абсталявана аўтаматычнай сістэмай пажарнай сігналізацыі з прыладай перадачы паведамлення на пульт дыспетчарызацыі пажарнай аўтаматыкі;
5) дапускаецца эксплуатацыя няспраўнай ацяпляльнай печы, а таксама ацяпляльных прыбораў не завадскога вырабу;
6) не выконваюцца патрабаванні па забеспячэнні бяспечнай эвакуацыі пры пажары (не распрацаваны план эвакуацыі для будынка вытворчага цэха, эвакуацыйныя выхады не абазначаны ўказальнымі знакамі);
7) аб'ект не ў поўным аб'ёме забяспечаны першаснымі сродкамі пажаратушэння;
8) на аб'екце не створана сістэма навучання персаналу патрабаванням пажарнай бяспекі. Работник, адказны за забеспячэнне пажарнай бяспекі на аб'екце, а таксама за правядзенне проціпажарных інструктажоў, не прайшоў падрыхтоўку па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму;
9) не ў поўным аб'ёме выконваюцца спецыфічныя патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі выбухапажаранебяспечных і пажаранебяспечных вытворчасцей.
Прычынамі і ўмовамі, якія спрыялі здзяйсненню названых парушэнняў, з'явілася недастатковае веданне кіраўніком прадпрыемства патрабаванняў нарматыўных прававых актаў у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі, фармальнае стаўленне да выканання сваіх непасрэдных службовых абавязкаў кіраўніком структурнага падраздзялення.
Кіраўніку ўручаны акт праверкі і прадпісанне са тэрмінамі ўстаранення выяўленых парушэнняў.
Бешанковіцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікамі арганізацый павінна забяспечвацца пажарная бяспека і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.