У Бешанковіцкім раёне правялі праверку ЗАТ «АСБ – АграНаватар»

Інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у адпаведнасці з планам выбарачных праверак па Віцебскай вобласці на другое паўгоддзе з мэтай забеспячэння пажарнай бяспекі праведзена праверка Закрытага акцыянернага таварыства «АСБ - АграНаватар» (далей – ЗАТ «АСБ - АграНаватар») па адрасе: Бешанковіцкі раён, а.г. Ржаўка, вул. Бердніка, д.24 Кіраўнік – Піскуноў Андрэй Андрэевіч.
У выніку праверкі ўстаноўлена, што стан пажарнай бяспекі на аб'ектах ЗАТ «АСБ - АграНаватар» адпавядае прад'яўляемым патрабаванням пажарнай бяспекі не ў поўным аб'ёме.
На прадпрыемстве ўстаноўлены адпаведны супрацьпажарны рэжым. Ажыццяўляецца адпрацоўка планаў эвакуацыі, арганізавана правядзенне інструктажоў. Апытанне работнікаў паказала, што работнікі валодаюць дастатковымі ведамі правілаў карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння, дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару, выкліку пажарных аварыйна-выратавальных падраздзяленняў. Аднак у працы прадпрыемства маюцца і недахопы:
не арганізавана распрацоўка інструкцый па пажарнай бяспецы ў адпаведнасці з патрабаваннямі Пастановы МНС Рэспублікі Беларусь ад 28.04.2018 № 28 (інструкцыі не надрукаваны, не зацверджаны і знаходзяцца ў электронным выглядзе, агульнааб'ектная інструкцыя не адпавядае патрабаванням ТНПА) (п.п.3.2., 7, 8 АТПБ, п.1 Пастановы МНС Рэспублікі Беларусь ад 28.04.2018 № 28);
не ў поўным аб'ёме пазначаны ўказальнымі знакамі пажарнай бяспекі шляхіпра выбухо-пажарную небяспеку і пажарную небяспеку на вонкавым баку дзвярэй (брам) памяшканняў складоў, гаражоў (п. 10 ПТБ, п.19 спецыфічных патрабаванняў);
не распрацаваны план размяшчэння аўтамабільных транспартных сродкаў з захаваннем праезду для пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі шырынёй не менш за 4,5 метра для тэрыторый машынных двароў
у а.г. Будзілава, а.г. Ржаўка, а.г. Верхняе Крывіна, а.г. Рубеж, (п.35 спецыфічных патрабаванняў);
не праводзяцца трэніровачныя заняткі па эвакуацыі аўтамабільных транспартных сродкаў у выпадку пажару з гаражоў і стаянак не радзей аднаго разу на год са складаннем акта ў адвольнай форме (не прадастаўлены акты) (п.36 спецыфічных патрабаванняў);
планы эвакуацыі пры пажары для будынкаў комплексаў «Чарнавоссе», «Буднікі», «М. Галыні», МТФ «Рубеж», а таксама адміністрацыйнага будынка канторы ў а.г. Ржаўка распрацаваны не ў адпаведнасці з формай, вызначанай Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях (п.45 ПТБ, Пастанова МНС РБ ад 20.04.2018 № 21);
канструкцыя прывязкі жывёлы ў памяшканні фермы «Дашкава» не забяспечвае хуткае вызваленне жывёл з памяшкання пры пажары (п.89 спецыфічных патрабаванняў);
дапускаецца эксплуатацыя ацяпляльнай печы, размешчанай у будынку фермы «Дашкава», дымавая труба якой выканана з парушэннем ТНПА (не выкананы раздзелкі і адступкі да згаральных канструкцый і гаручых матэрыялаў) (п. 27 ПТБ, п.п. 11, 12 Пастановы МНС Рэспублікі Беларусь ад 24.05.2018 №37);
дапускаецца эксплуатацыя цеплагенеравальных апаратаў і ацяпляльных прыбораў не заводскага вырабу (дапускаецца эксплуатацыя не цеплаёмістых печаў у падсобных памяшканнях ферм «Чарнавоссе» і «Верхняе Крывіна» (п.27 ПТБ);
не арганізаваў працу пажарна-тэхнічнай камісіі (камісіяй не праводзіцца не радзей аднаго разу на паўгода абследаванне будынкаў, збудаванняў, памяшканняў і тэрыторыі арганізацыі на прадмет выяўлення парушэнняў заканадаўства аб пажарнай бяспецы і міжнародных актаў з афармленнем акта (акты не былі п(прадастаўлены) (арт. арт. 20, 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 15.06.1993 г. №2403 – ХII «Аб пажарнай бяспецы», п.40 Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18.05.2020 г. №296).
Кіраўніку ЗАТ «АСБ – АграНаватар» уручаны акт праверкі, у якім пазначаны выяўленыя недахопы.
Кіраўнік і вінаватыя службовыя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па ч.1. арт. 23.56. КоАП Рэспублікі Беларусь.
Бешанковіцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 17 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікамі арганізацый павінны забяспечвацца пажарная бяспека і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.