У Бешанковіцкім раёне згарэў аўтамабіль

15.01.2020 г. у 01-06 у ЦАУ Бешанковіцкага РАНС паступіла сігналізацыя аб узгаранні аўтамабіля ў в. Верхняе Крывіна, Верхнякрывінскага с/с, Бешанковіцкага раёна.

Па прыбыцці да месца выкліку падраздзяленняў Бешанковіцкага РАНС назіралася адкрытае гарэнне аўтамабіля.

Аўтамабіль знаходзіўся на стаянцы каля дома гаспадара. Пацярпелых няма. У выніку пажару ў аўтамабілі знішчаны маторны адсек, салон, шыны, пашкоджана задняя частка.

Прычына пажару ўстанаўліваецца.