У Бешанковіцкім раёне ўведзена забарона на наведванне лясоў
У сувязі з устанаўленнем на тэрыторыі раёна IV класа пажарнай небяспекі і працяглым сухім і спякотным надвор'ем, адсутнасцю ападкаў, а таксама на падставе рашэння Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 12.04.2021 года № 291 «Аб абмежаванні і забароне наведвання лясоў» Бешанковіцкі лясгас паведамляе аб увядзенні поўнай забароны на наведванне лясоў з 15.05.2023 года да моманту зніжэння пажаранебяспечнай абстаноўкі ў лясах. У дадзены перыяд на тэрыторыі ляснога фонду забараняецца:
- знаходжанне грамадзян;
- уезд транспартных сродкаў, за выключэннем транспартных сродкаў юрыдычных асоб, якія вядуць лясную гаспадарку, і органаў, якія ажыццяўляюць кантроль у адпаведнасці з артыкулам 106 Лясного кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама сіл забеспячэння нацыянальнай бяспекі, пералічаных у пункце 60 Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 лістапада 2010 г. № 575;
- правядзенне работ, не звязаных з вядзеннем лясной гаспадаркі.
Кіраўнікам арганізацый азнаёміць з дадзеным лістом усіх работнікаў. Удакладніць інфармацыю можна па тэлефонах 6-01-83, +375 33 614 50 62 (начальнік пажарна-хімічнай станцыі Патоцкі Сяргей Уладзіміравіч).