У Бешанковіцкім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да Года гістарычнай памяці і абнаўлення музейнай экспазіцыі па генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны
У Бешанковіцкім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да Года гістарычнай памяці і абнаўлення музейнай экспазіцыі па генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Удзел у ім прынялі намеснік пракурора Віцебскай вобласці Уладзімір Гук, старшыня раённага Савета дэпутатаў Генадзь Шведаў, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Ерашоў, благачынны цэркваў Бешанковіцкай акругі протаіерэй Мікалай Кісель, прадстаўнікі пракуратуры раёна, працоўных калектываў, грамадскіх аб'яднанняў, навучэнцы школ раёна.
Адкрываючы абноўленую музейную экспазіцыю, Уладзімір Гук адзначыў наступнае: «Самае важнае сёння гэта данесці да падрастаючага пакалення гістарычную праўду. Органамі пракуратуры Віцебскай вобласці ў ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны ўстанаўліваюць усё новыя і новыя страшныя падзеі, якія сведчаць аб мэтанакіраваным, зверскім і масавым знішчэнні нашага народа».
Выступаючы з прэзентацыяй перад прысутнымі памочнік пракурора Бешанковіцкага раёна Сяргей Кір'янаў расказаў пра тое, што «ў перыяд са жніўня па верасень 2022 года на адным з неўлічаных пахаванняў у лясным масіве «ўрочышча лісіныя норы», пры ўдзеле пошукавага падраздзялення 52 асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь праведзена канфіскацыя значнай колькасці касцяных астанкаў (не менш за 65 чалавек) мірных жыхароў, што з'яўляецца неабвержным доказам праводзімай акупантамі і іх памагатымі палітыкі знішчэння нашага народа».
Прысутныя азнаёміліся з абноўленай экспазіцыяй музея, дзе дадаліся новыя экспанаты, знойдзеныя ў ходзе палявых пошукавых работ у месцы расстрэлу мірных жыхароў, перададзеных у экспазіцыю музея пракуратурай раёна. Перададзеныя экспанаты ўяўляюць сабой фрагменты гумовых галёш, у тым ліку жаночых і дзіцячых, гузікі, грабянцы для валасоў, часткі ўпрыгожванняў – пацеркі, фрагменты дзіцячай цацкі, люстэркі і іншыя прадметы грамадзянскага ўжытку. Акрамя таго, экспазіцыя была таксама дапоўнена знойдзенымі ў месцы знішчэння і пахавання кулямі і гільзамі.
Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць нявінных ахвяр, якія загінулі ад рук карнікаў, хвілінай маўчання, запалілі лампадкі.
Пракурор Бешанковіцкага раёна
саветнік юстыцыі С.А.Урбановіч