У Бешанковіцкім раённым аддзеле па НС новы начальнік

Сёння начальнік устаноў «Віцебскае абласное ўпраўленне МНС» Мялешкін Сяргей Мікалаевіч прадставіў калектыву Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях новага кіраўніка падраздзялення. Ім стаў Мядзэль Кірыл Пятровіч.
Кірыл Пятровіч пачаў сваю службу ў шэрагах ратавальнікаў яшчэ ў 1996 годзе, калі паступіў у вышэйшае пажарна-тэхнічнае вучылішча пры Міністэрстве ўнутраных спраў. У 2001 годзе, ужо пасля заканчэння ДУА «Камандна-інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь» маладога лейтэнанта Мядзэля прызначылі на пасаду інспектара ў Бешанковіцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Пасля гэтага служба афіцэра праходзіла ў розных гарнізонах Віцебскай вобласці, аднак лёс-злыдзень усё роўна вярнуў Кірыла Пятровіча на Бешанковіцкую зямлю, але ўжо на пасадзе начальніка аддзела.
Кірыл Пятровіч пераведзены з Чашніцкага раёна, дзе працаваў першым намеснікам начальніка, начальнікам аддзела нагляду і прафілактыкі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Пажадаем новаму начальніку падраздзялення поспехаў і цярпення на новым пасту!
Таксама, карыстаючыся выпадкам, прадстаўнік Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства» уручыла членскія білеты афіцэрам.