У Бешанковіцкім раёне дадзены старт рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»
15 снежня 2025
У Бешанковіцкім раёне дадзены старт рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»
У Астроўненскай СШ імя К. А. Абазоўскага на свята прыйшлі старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Вольга Красакова, старшыні Астроўненскага і Соржыцкага сельвыканкамаў Андрэй Ганковіч і Наталля Ходыка, дырэктар Астроўненскай ДШМ, дэпутат мясцовага Савета дэпутатаў Таццяна Уліціна і галоўны эканаміст СУП «Вядзярава» Вікторыя Сухвал.
Каля 60 навучэнцаў з шматдзетных, няпоўных, прыёмных сем'яў атрымалі салодкія падарункі, якія падрыхтавала ім СУП «Вядзярава».
На ўмацаванне матэрыяльнай базы школе ўручаны грашовыя сертыфікаты ад райвыканкама і Астроўненскага сельвыканкама, спартыўны інвентар - ад Соржыцкага.
"Зара"