У Бешанковіцкім раёне вызначыліся лідары раённых спаборніцтваў на вясновым севе

В Бешенковичском районе определились лидеры районных соревнований на весеннем севе

1 красавіка 2025

У Бешанковіцкім раёне вызначыліся лідары раённых спаборніцтваў на вясновым севе

Лідарам у раённых спаборніцтвах на вясновым севе ў цяперашні час з'яўляецца Сяргей Гусакоў, працаўнік ААТ «ПалітаддзелецАгра»

На рахунку сейбіта 187 гектараў засеяных плошчаў.

На 2 радку «рэйтынгу» Дзмітрый Залатуха з Ульскага каледжа (90 га).

На перадпасяўной падрыхтоўцы глебы месцы размяркоўваюцца пакуль наступным чынам:
Пётр Марозаў з ААТ «ПалітаддзелецАгра» — 120 га,
Аляксандр Лейка з Ульскага каледжа — 90 га,
Ілья Рабушка (Ульскі каледж) — 40 га.

На падкормцы азімых культур лідзіруе Вадзім Піліпенок з КФХ «Пшанічны Двор», які ўнёс угнаенні на 1200 гектарах азімых.

2 месца ў Вадзіма Юшкова з СВК «Свіціна-ВМК» (684 га), 3 — у Віктара Апатава з ААТ «ПалітаддзелецАгра» (613 га).

"Зара"