У Бешанковіцкім раёне працягваецца ўборка кукурузы на сілас

В Бешенковичском районе продолжается уборка кукурузы на силос

У СВК «ПалітаддзелецАгра», напрыклад, кукурузу выгадавалі на 720 гектарах. Зжата ўжо 482 га.

Кіраванне магутным «КВК» у гаспадарцы па традыцыі даверылі Віктару Ляховічу. За яго плячыма не адзін кармаўборачны сезон! Са сваёй задачай Віктар Сямёнавіч спраўляецца надзвычай адказна і вынікова.

На адвозцы зялёнай масы працуюць мясцовыя працаўнікі Уладзімір Марозаў і Канстанцін Баўтрушка. На дапамогу ім прыйшлі Уладзімір Пехота з «Наватара», дзе ўжо зжалі кукурузу, і Юрый Трайт з аблАграсэрвісу.

Дарэчы, у «ПалітаддзелецАгра» самая высокая ўраджайнасць кукурузы ў раёне — 265,4 ц/га.



"Зара"