У Бешанковіцкім раёне праходзіць акцыя «Лес! Дабро! Парадак!»
7 красавіка 2026
У Бешанковіцкім раёне праходзіць акцыя «Лес! Дабро! Парадак!»
Сёлета ўвага надаецца навядзенню парадку ў лясным фондзе. Пры гэтым месцы, дзе трэба пасадзіць дрэвы, таксама знаходзяцца.
Нядаўна, напрыклад, свой уклад у прымнажэнне лясоў зрабілі работнікі райвыканкама, райсавета дэпутатаў. Дапамогу леснікамі аказалі і працаўнікі СУП «Вядзярава».
«Падобныя акцыі праходзяць у нашай краіне штогод, і неважна, як яны называюцца. Іх галоўная мэта — паказаць наша багацце, беражлівае стаўленне да аднаго з нашых нацыянальных здабыткаў — лесу, — падкрэсліла кіраўніца раёна Галіна Унуковіч. — Захаванне таго, што мы маем, прымнажэнне і перадача з пакалення ў пакаленне такіх добрых традыцый, добрых спраў — гэта ў духу беларусаў».
Агульнымі намаганнямі на ўчастку, што знаходзіцца паблізу аг. Ржаўка, працоўны дэсант высадзіў больш за 6 тысяч маладых дрэў.
"Зара"