У Бешанковіцкім раёне праходзіць акцыя «Не дай сябе падмануць!»

В Бешенковичском районе проходит акция «Не дай себя обмануть!»

11 красавіка 2025

У Бешанковіцкім раёне праходзіць акцыя «Не дай сябе падмануць!»

У Віцебскай вобласці, у тым ліку і ў Бешанковіцкім раёне, з 10 па 20 красавіка праходзіць акцыя «Не дай сябе падмануць!». Прафілактычная дэкада накіравана на папярэджанне кіберзлачынстваў і павышэнне лічбавай пісьменнасці насельніцтва.

Як адзначаюць у Бешанковіцкім РАУС, па выніках 3 месяцаў бягучага года павялічылася колькасць цяжкіх злачынстваў. Па краіне шкода ад выкрадзеных грашовых сродкаў склала больш за 1 млн 800 беларускіх рублёў!

Актуальнасць ведаў аб кібермахлярстве і дасведчанасць аб метадах абароны важныя, як ніколі. Кожны грамадзянін павінен быць гатовы супрацьстаяць махлярам.

Па-ранейшаму асноўнымі спосабамі здзяйснення кіберзлачынстваў застаюцца званкі пад выглядам супрацоўнікаў праваахоўных органаў, прадстаўнікоў банкаўскіх устаноў, аператараў сотавай сувязі; махлярства з выкарыстаннем крамы Instagram, прапановы аб заробку на крыптавалютных біржах, крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі.

У мэтах давядзення актуальнай інфармацыі аб сучасных спосабах здзяйснення кіберзлачынстваў супрацоўнікі органаў унутраных спраў праводзяць выступленні ў працоўных і навучальных калектывах. У полі зроку праваахоўнікаў — пажылыя і самотныя грамадзяне, з якімі гутараць у індывідуальным парадку.

"Зара"