У Бешанковіцкім раёне прайшоў Дзень прызыўніка

В Бешенковичском районе прошел День призывника

16 кастрычніка ў Бешанковіцкім раёне прайшоў Дзень прызыўніка.

Урачыстае мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел кіраўнік справамі райвыканкама Ніна Радзіч, ваенны камісар Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў Андрэй Савіч, старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз афіцэраў» Пётр Паўлоўскі, першы сакратар раённага камітэта ГА «Беларускі саюз моладзі» Алена Бабарэнь і настаяцель Свята-Ільінскага храма протаіерэй Віталій Кісель, адбылося ў раённым цэнтры культуры.

У зале былі таксама члены БСА, кіраўнікі па ваенна-патрыятычным выхаванні, вучні школ гарпасёлка, родныя, блізкія прызыўнікоў.

 

У адрас будучых абаронцаў Айчыны гучала шмат добрых, шчырых слоў напуцця і пажаданняў, для іх выконваліся музычныя нумары.

Ад РК ГА «БРСМ» усім уручаны памятныя падарункі.

"Зара"