У Бешанковіцкім раёне прайшлі выпускныя вечары
У мінулую суботу ў трох школах Бешанковіччыны — СШ №1, СШ №2 і Астраўненскай СШ — прайшлі выпускныя вечары. У дарослае жыццё сёлета ўступаюць 49 выпускнікоў, двое з іх скончылі школу з залатым медалём. Гэта Павел Сытоў і Марыя Петухова з СШ №1 г. п. Бешанковічы імя І. І. Строчкі.
Кожны з выпускнікоў з нецярпеннем чакаў урачыстасці з нагоды развітання з роднай альма-матар. Доўга і старанна рыхтаваліся — рэпетыравалі вальс, падбіралі ўборы, вучылі песні, віншавальныя прамовы… Выпускныя вечары прайшлі на базе ўстаноў адукацыі. Спачатку — урачыстая частка, на якой адбылося ўручэнне выпускнікам атэстатаў аб атрыманні агульнай сярэдняй адукацыі і сертыфікатаў з баламі ЦЭ. Гэта іх першыя перамогі, якія вядуць да вялікіх здзяйсненняў.
Традыцыйна ў цырымоніі ўзялі ўдзел прадстаўнікі ўлады, грамадскіх аб'яднанняў, аддзела па адукацыі, дэпутаты. Павіншаваць адзінаццацікласнікаў СШ №1, а ў іх асобе ўсіх выпускнікоў рэгіёна, на ўрачыстасць у першую школу прыйшла старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч.
«Памятайце вашы мары і імкненні — гэта тое, што робіць вас асаблівымі, — звярнулася да рабят Галіна Уладзіміраўна. — Не бойцеся ісці сваім шляхам. Нават калі ён будзе адрознівацца ад звычайнага і, здавалася б, правільнага. Поспех не заўсёды вымяраецца дыпломамі або званнямі, значна важнейшая ваша любоў да Радзімы і да справы, з якой вы будзеце ісці па жыцці. Смела глядзіце ў заўтрашні дзень. Вучыцеся, развівайцеся і памятайце, што вы — будучыня нашага рэгіёна, вы — будучыня сваіх бацькоў, вы — будучыня нашай роднай Беларусі».
Святочны момант з выпускнікамі Астраўнянскай СШ імя К. А. Абазоўскага падзяліў старшыня раённага Савета дэпутатаў Генадзь Шведаў. Генадзь Міхай
Сярод ганаровых гасцей на выпускным вечары ў СШ №2 г. п. Бешанковічы імя М. М. Ткачанкі прысутнічаў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ерашоў. Захаваць у сваіх сэрцах удзячнасць педагогам, памятаць бацькоў, захаваць сяброў, з якімі побач ішлі на працягу 11 гадоў — такімі былі напутствы Аляксандра Іванавіча для юнакоў і дзяўчат.
…Нямагчыма падлічыць, колькі слоў і пажаданняў прагучала ў гэты вечар для выпускнікоў, бацькоў і настаўнікаў. Слоў шчырых, сапраўды ад душы. Было шмат вершаў, песень. Усе святочныя мерапрыемствы звязваў лейтматыў цудоўнага падарожжа ў дарослае жыццё, якому будзе пакараваць чырвоны ветразь.
Сімвалічна, што хлопцам пашчасціла пераадолець першы ў жыцці значны ру_беж у год 80
Варта адзначыць, што вялікая ўвага пры правядзенні выпускных вечароў у раёне была нададзена пытанням бяспекі. На ўрачыстасцях прысутнічалі супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія сачылі за выкананнем усіх устаноўленых правілаў.
Дарагія выпускнікі! Няхай ваш шлях будзе асветлены радасцю і поспехамі! Мы верым у вашае будучае і жадаем вам невычарпальнай энергіі, яркіх уражанняў і мноства пераможных момантаў на вашым шляху да вяршынь поспеху!
Святлана ВАРОШКА.