У Бешанковіцкім раёне прайшло выязное пасяджэнне прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў

В Бешенковичском районе прошло выездное заседание президиума Витебского областного Совета депутатов

У аграгарадку Улла Бешанкові«Пытанні папярэджання пажараў у экасістэмах актуальныя для нашага рэгіёну, мы канстатуем павелічэнне загаранняў у адносінах да аналагічнага перыяду мінулага года»,
— падкрэсліў Дзмітрый Дзямідаў, адкрываючы нараду.

Кіраўнік дэпутацкага корпуса вобласці звярнуў увагу ўсіх зацікаўленых на неабходнасць своечасовага навядзення парадку на зямлі, скошвання сухой расліннасці, а таксама зносу старых і пустуючых домаўладанняў — у цэлым на тыя моманты, якія ўплываюць на адбытыя загаранні і прыводзяць да каласальнай шкоды, а часам і да трагічных выпадкаў.

Прааналізаваць стан спраў, зрабіць высновы і намеціць план работы на перспектыву — галоўная мэта нарады.

Тэма нарады стаяла на асаблівым кантролі Бешанковіцкага райвыканкама, усіх суб'ектаў прафілактыкі, паколькі пажары могуць нанесці значную шкоду эканоміцы, навакольнаму асяроддзю і здароўю чалавека.

На гэтым акцэнтавала ўвагу ўдзельнікаў пасяджэння кіраўнік раёна Галіна Унуковіч.

«На жаль, у 2024 годзе, у першым квартале 2025-га і ў нашым раёне назіраецца рост загаранняў у прыроднай экасістэме, у большай ступені яны звязаны з чалавечым фактарам. Таму менавіта прафілактычная работа выходзіць на першы план. Даволі шырокі і комплекс мер па навядзенні парадку на зямлі. Ён накіраваны на стварэнне і падтрыманне зручнага, бяспечнага, сучаснага асяроддзя жыццядзейнасці людзей».

Вялікі штуршок развіццю рэгіёна і руху ў дадзеным напрамку далі «Дажынкі — 2024». Галіна Унуковіч выказала словы падзякі абласному Савету дэпутатаў, абласному выканаўчаму камітэту за каласальную падтрымку па развіцці нашага рэгіёна.

«Вельмі шмат зроблена, але наперадзе яшчэ шмат працы», — падкрэсліла кіраўніца раёна і падзякавала кіраўніцтва абласнога ўпраўлення МНС за праяўлены да раёна інтарэс у частцы зносу доўгі час невыкарыстоўванага аб'екта былога сельгаспрадпрыемства».

Удзельнікі пасяджэння прэзідыума аблсавета дэпутатаў ушанавалі памяць загінуўшых абаронцаў Айчыны.

Мітынг адбыўся ля помніка Герою Савецкага Саюза Льву Міхайлавічу Даватару.

"Зара"