У Бешанковіцкім раёне прайшоў рэпетыцыйны цэнтралізаваны экзамен

В Бешенковичском районе прошёл репетиционный централизованный экзамен

4 лютага 2026

У Бешанковіцкім раёне прайшоў рэпетыцыйны цэнтралізаваны экзамен

У суботу 56 адзінаццацікласнікаў з чатырох устаноў адукацыі Бешанковіцкага раёна прынялі ўдзел у рэпетыцыйным цэнтралізаваным экзамене

Трэніроўка перад маючым выпрабаваннем прайшла ў СШ №1 г.п. Бешанковічы ім. І.І. Строчкі.

Па словах начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама, дзеці з сельскай мясцовасці без праблем дабраліся да райцэнтра на школьных аўтобусах у суправаджэнні педагогаў. Усе прыбылі своечасова і ў 11 гадзін дзверы класаў зачыніліся.

РЦЭ рабяты пісалі па 7-прэдметах:
- беларуская мова (13), 
- руская мова (22), 
- англійская мова (1), 
- матэматыка (13), 
- гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі (3), 
- грамадазнаўства (2), 
-️ біялогія (2).

Для рабят і педагогаў працаваў буфет. Бяспеку забяспечвалі супрацоўнікі РАНС, РАУС і медыкі.

Рэпетыцыйны этап дапамог 11-класнікам зразумець, чаго варта чакаць ад сапраўднага экзамену, ацаніць свой узровень ведаў і псіхалагічна падрыхтавацца да маючага выпрабавання.

"Зара"