У Бешанковіцкім раёне шэфы дапамагаюць аграрыям наводзіць парадак на фермах

В Бешенковичском районе шефы помогают аграриям наводить порядок на фермах

Маштабная работа па добраўпарадкаванні аб'ектаў АПК у Бешанковіцкім раёне, распачатая падчас рэспубліканскага суботніка, працягваецца.

Жалезны парадак, пра які на нарадзе ў Віцебску гаварыў Прэзідэнт, у рэгіёне наводзяць талокай. Працоўныя дэсанты з ліку прадстаўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў абкошваюць траву на фермах, добраўпарадкоўваюць тэрыторыі, бяляць, фарбуюць…

На МТФ «Рубеж», напрыклад, ЗАТ «АСБ-Агра Наватар» дапамагаюць работнікі цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый, участка электрасувязі «Белтэлекама», сектара культуры райвыканкама. Падставілі плячо новатарцам і работнікі райвыканкама, аддзела статыстыкі, якія працуюць на МТК «Чарнагосце».

«Мы не маглі застацца ўбаку і не дапамагчы нашым аграрыям, — кажа начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Аляксандр Ткачонак. – На добраўпарадкаванні комплексу заняты ўжо другі дзень. Работы хапае як у саміх памяшканнях, так і на прылеглай тэрыторыі. Чым зможа, тым дапаможам».


Засукаўшы рукавы, працуюць на наватарскай ферме «Галыні» працаўнікі райветстанцыі і райплемстанцыі. Яны, як ніхто іншы, разумеюць, што ў жывёлагадоўлі важна не толькі пытанне павышэння прадукцыйнасці надойнага статка, але і санітарны стан жывёлагадоўчых аб'ектаў.

З удзячнасцю адгукаюцца аб сваіх шэфах у СВК «Вядзярава». На аднайменнай з гаспадаркай ферме істотную падтрымку аказваюць работнікі Бешанковіцкага лясгаса. На час нашага прыезду яны абкошвалі прылеглую тэрыторыю. Хлапалі на ферме і работніцы Астроўненскай СШ.

 

«Гаспадарцы зараз не хапае працоўных рук. Мы вельмі рады нашым памочнікам і шчыра ім удзячныя», — кажа загадчыца МТФ Святлана Аблёцава.

У гэтыя дні на жывёлагадоўчых аб'ектах працуюць шэфы і з іншых арганізацый. Усе яны актыўна ўключыліся, таму і справа спорыцца.

"Зара"