У Бешанковіцкім раёне стартавала акцыя «Дай лесу новае жыццё!»
Павялічваць лясныя багацці – справа патрэбная. 11 кастрычніка. у Бешанковіцкім раёне, як і па ўсёй Беларусі, дадзены старт акцыі «Дай лесу новае жыццё!», прымеркаванай да Года добраўпарадкавання.
Першыя гектары маладога лесу высаджаны на тэрыторыі Ульскага лясніцтва паблізу вёскі Понізье на плошчы 2,1 гектара. Усяго плануецца дапоўніць зялёныя насаджэнні на плошчы крыху больш за 10 га.
Землякі, якія далучыліся да акцыі, былі рады магчымасці зрабіць родную зямлю прыгажэй, пакінуць пра сябе добрую памяць будучаму пакаленню.
А яшчэ, пасадка лесу – добрая магчымасць праверыць сябе на цягавітасць, папрацаваўшы фізічна на свежым паветры.