У Бешанковіцкім раёне выплачваюць матэрыяльную дапамогу да Дня Перамогі
5 мая 2026
У Бешанковіцкім раёне выплачваюць матэрыяльную дапамогу да Дня Перамогі ветэранам, інвалідам і асобам, якія пацярпелі ад наступстваў Вялікай Айчыннай вайны.
Шчырыя словы падзякі за Перамогу, за мірнае неба над галавой сёння гучалі ў адрас жыхаркі Улы, якая перанесла блакаду Ленінграда, Ефрасінні Спірыдонаўны Станіслаўчык і былой вязні Александрыны Іванаўны Полацкай з вёскі Фалкавічы.
У госці да гэтых выдатных жанчын завіталі старшыня раёна Галіна Унуковіч, старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Ерашоў, намеснік старшыні райвыканкама Алена Баранава, прадстаўнікі сельвыканкама, сацыяльнай службы, работнікі мясцовага Дома культуры, школьнікі.
Душэўныя песні ваенных гадоў, кветкі, цёплыя пажаданні здароўя – усё гэта стварала атмасферу цяпла і шчырай падзякі.
Сустрэчы, падобныя гэтым, нагадваюць пра тое, наколькі далікатным і каштоўным з'яўляецца мір, і колькі сіл і мужнасці спатрэбілася для яго дасягнення.
"Зара"