У Бешанковіцкім райсавеце ветэранаў новы старшыня
Раней узначальваўшы райсавет ветэранаў Анатоль Крачкоўскі папрасіў аб звальненні па стане здароўя. Анатоль Вячаслававіч стаяў на чале ветэранскага руху раёна амаль 9 гадоў.
Старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч падзякавала яго за шматгадовую добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё ветэранскага руху, актыўны ўдзел у патрыятычным выхаванні моладзі, уручыла Падзяку.
Новым старшынёй раённай арганізацыі абраны Уладзімір Кухта, якога таксама добра ведаюць і паважаюць на Бешанковіччыне.
Уладзімір Рыгоравіч раней працаваў на розных пасадах у ДЮСШ, быў намеснікам начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама, добра ведае працу з ветэранамі, бо працаваў начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.