У Бешанковіцкім РАНС змяніўся кіраўнік
Бешанковіцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях наведаў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Мелешкін. Сяргей Мікалаевіч правёў сустрэчу з асабовым складам, а таксама прадставіў калектыву выканаўцу абавязкаў начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Ім стаў Мікалай Шустроў.
Мікалай Паўлавіч – работнік са стажам, пачынаў службу ва Ушацкім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях на пасадзе начальніка дзяжурнай змены, дзякуючы сваёй пісьменнасці, працавітасці і прафесіяналізму вырас да першага намесніка начальніка Ушацкага РОНС. Мае мноства ўзнагарод і падзяк, у тым ліку медаль «За бездакорную службу III ступені». Як адзначыў сам Мікалай Паўлавіч, гэтая пасада для яго — не толькі прыступка ў кар'ернай лесвіцы, але і магчымасць з улікам назапашанага вопыту ўдасканаліць працу даручанага падраздзялення.
Сяргей Мелешкін пажадаў усім прысутным не забываць, што называцца ратавальнікам – вельмі ганаровая місія, і кожны павінен з гонарам і годнасцю несці гэта гордае званне.