У Бешанковіцкую ЦРБ паступіла вакцына ад грыпу «Грыпол плюс»
13 кастрычніка 2025
У Бешанковіцкую ЦРБ паступіла вакцына ад грыпу «Грыпол плюс»
Масавая імунізацыя супраць грыпу ў Беларусі пачалася на мінулым тыдні, бо кастрычнік-лістапад — самы аптымальны перыяд для правядзення прафілактычных прышчэпак супраць грыпу.
«Грыпол плюс» — вакцына расійскай вытворчасці. Яна змяшчае актуальны штаммавы склад вірусаў грыпу.
Ахвотныя зрабіць прышчэпку могуць наведаць прышчэпачны кабінет паліклінікі з 8 да 16 гадзін (абед — з 13 да 13:30).
Акрамя таго, у ЦРБ можна зрабіць прышчэпку супраць COVID-19. Вакцынацыя праводзіцца вакцынай «Конвасэл» з актуалізаваным антыгенным складам.
"Зара"