У вялікай зале райвыканкама прайшоў Адзіны дзень інфармавання на тэму «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – прававы фундамент адзінства і працвітання беларускага народа»
З старшынямі райкамаў прафсаюзаў, прафсаюзных камітэтаў, адказнымі за ідэалагічную работу, работу з моладдзю ў працоўных калектывах і маладымі спецыялістамі сустрэўся член абласной інфармацыйна-прапагандысцкай групы, старшыня Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Юрый Дзеркач.
Удзел у мерапрыемстве прынялі таксама старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч і намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ерашоў.
Канстытуцыя – найважнейшы фундаментальны прававы дакумент дзяржавы, які вызначае палітычнае і эканамічнае развіццё нашай краіны, заключае ў сабе базавыя нацыянальныя каштоўнасці, што адлюстроўваюцца ў душы кожнага чалавека і падзяляюцца грамадствам у цэлым.
«Памятайце, што вы грамадзяне краіны, якую сёння ведаюць ва ўсім свеце, прэзідэнта якой чуюць і слухаюць на розных трыбунах. Шануйце і беражыце тое, што ў вас ёсць. І вучыце сваіх блізкіх шанаваць нашу цудоўную маленькую, але вельмі ўтульную і стабільную Беларусь!» — падкрэсліла Галіна Унуковіч.
"Зара"