У Барысаве пры пажары ў кватэры загінулі двое дзяцей – 7-гадовая дзяўчынка і 3-гадовы хлопчык.
У нядзелю, 9 кастрычніка, а 19.37 ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры на 6-м паверсе трынаццаціпавярховага дома ў Барысаве.
Работнікамі МНС выратавана гаспадыня 1985 года нараджэння, якая з атручваннем прадуктамі гарэння шпіталізавана. На пажары выяўлены загінулыя яе сын 2019 і дачка 2015 года нараджэння. Прычыны пажару і гібелі ўстанаўліваюцца
МНС нагадвае: не пакідайце дзяцей адных без нагляду! У выпадку ўзнікнення любой надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце па нумары 101 і 112. Беражыце сябе і сваіх блізкіх!