У Чашніках пасля рэканструкцыі адкрылі аўтазаправачны комплекс
Папярэдняя аўтазаправачная станцыя функцыянавала на гэтым месцы каля 25 гадоў. Нягледзячы на перыядычна праводзімыя работы па ўдасканаленні, яна паступова перастала адпавядаць сучасным патрабаванням. Генпадрадчык, ТАА “БМСУ – 4” з Мінска, у адпаведнасці з праектна-каштарыснай дакументацыяй мог бы скончыць яго толькі ў маі, але справіўся ўжо ў студзені. Пры надыходзе спрыяльных умоў надвор'я тут завершаць асфальтаванне і знешняе добраўпарадкаванне.
– Гэты аб'ект набыў новае жыццё. Размяшчаючыся на ўездзе ў райцэнтр, ён стане яго візітнай карткай, палепшыць якасць абслугоўвання аўтамабілістаў, узровень жыцця мясцовага насельніцтва, – падкрэсліла намеснік старшыні аблвыканкама Анжаліка Нікіціна, віншуючы з уводам у эксплуатацыю АЗК № 63. – Яго адкрыццё – годны старт Году добраўпарадкавання, абвешчанаму ў Беларусі. Упэўнена, што ў бліжэйшыя месяцы вас парадуюць і іншыя абноўленыя аб'екты.
Ад імя жыхароў раёна старшыня Чашніцкага райвыканкама Аляксандр Быкаў падзякаваў гаспадароў АЗК – РУП “Беларуснафта-Віцебскаблнефцепрадукт” – за ўклад у развіццё прыдарожнага сэрвісу. Ён адзначыў, што з'яўлення гэтага сучаснага, якаснага аб'екта чакалі з нецярпеннем.