У дзень выпускных у Бешанковіцкім раёне часова абмяжуюць продаж алкаголю

В день выпускных в Бешенковичском районе временно ограничат продажу алкоголя

12 чэрвеня 2026

У дзень выпускных у Бешанковіцкім раёне часова абмяжуюць продаж алкаголю

Сёння, 12 чэрвеня, з 8.00 да 23.00 у Бешанковіцкім раёне ў сувязі з правядзеннем выпускных вечароў абмежаваны продаж алкаголю

Адпаведнае рашэнне райвыканкама №1428 было прынята 20 лістапада 2025 года.

Выключэнне складае гандаль у разліў у аб'ектах грамадскага харчавання.

Дадзеныя меры накіраваны на прафілактыку п'янства і алкагалізму, папулярызацыю здаровага ладу жыцця і барацьбу з шкоднымі звычкамі.

"Зара"