У в.Ганкавічы ад пала травы згарэла гаспадарчая пабудова

15.03.2022 г. а 14-46 дыспетчару Бешанковіцкага РАНС ад грамадзян паступіла паведамленне аб пажары гаспадарчай пабудовы ў в. Ганкавічы Вернекрывенскага с/С Бешанковіцкага раёна. 
Па прыбыцці да месца выкліку падраздзяленняў МНС назіралася адкрытае гарэнне гаспадарчай пабудовы і расліннасці вакол пабудовы. У выніку пажару ў гаспадарчай пабудове пашкоджаны дах, сцены.
 Разглядаемая версія прычыны ўзнікнення пажару – падпал сухой расліннасці, у выніку чаго адбылося ўзгаранне будынка.
МНС нагадвае!
Выпальванне сухой расліннасці і пустазелля забаронена! Незаконнае выпальванне сухой расліннасці, травы на корані, а таксама пустазелля і пажніўных рэшткаў на палях альбо непрыняцце мер па папярэджанні пажараў на зямельных участках – цякуць накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь арт.16.40 КоАП РБ.
Спальванне смецця на прысядзібным участку дапускаецца:
- толькі ў бязветранае надвор'е;
- на бяспечнай адлегласці ад будынкаў;
- пад пастаянным наглядам;
- пры наяўнасці першасных сродкаў пажаратушэння (вядро з вадой, лапата).