У Двурэччы пусьцілі аўтобус (расклад)
Зручныя транспартныя зносіны для вяскоўцаў — адно з самых важных пытанняў. Калі яны ёсць — можна без праблем дабрацца да райцэнтра. Ад Бешанковіч да вёскі Двурэчча Верхнякрывінскага сельсавета менш за пяць кіламетраў, але для жыхароў населенага пункта, у якіх няма асабістага транспарту, даехаць да мястэчка ў бальніцу, аптэку, па прадукты, па іншых справах і вярнуцца назад было праблемай. Таму людзі і звярнуліся да кіраўніцтва раённага, абласнога выканаўчых камітэтаў з просьбай пусціць у іх населены пункт рэйсавы аўтобус. Праблема вырашылася, аўтатранспартнае прадпрыемства пайшло насустрач пажаданням вяскоўцаў.
Як паведаміў рэдакцыі начальнік участка «Бешанковічы» калоны аўтамабільнай ААТ «Віцебскаблаўтатранс» Вадзім Дамарацкі, прынята рашэнне аб заездзе ў Двурэчча па серадах рэйсавага аўтобуса, які ідзе па маршруце «Бешанковічы – Сініцы праз с/г Астроўна» з часам адпраўлення з аўтастанцыі ў 6 гадзін 45 хвілін. У Двурэчча аўтобус будзе за'язджаць на зваротным шляху ў 9 гадзін 08 хвілін (час адпраўлення – 9:09). Вярнуцца з г. п. Бешанковічы назад дадому двурэчанцы змогуць у 15 гадзін 02 хвіліны на другім рэйсе гэтага ж аўтобуса, які адпраўляецца з аўтастанцыі ў 14 гадзін 55 хвілін.
«Рэйс пастаянны, — кажа Вадзім Віктаравіч, — хай людзі карыстаюцца. Спадзяёмся, змяненне маршруту апраўдае сябе, і аўтобус будзе запатрабаваны ў насельніцтва. Бо менавіта незапатрабаванасць і нізкі пасажырапаток і з'яўляюцца галоўнымі фактарамі для закрыцця аўтобусных маршрутаў».
Улічваючы, што ў сувязі са змяненнем маршруту расклад руху аўтобуса змянілася, па просьбах чытачоў газеты публікуем новае.
Расклад руху аўтобуса па прыгарадным маршруце «Бешанковічы – Сініцы праз с/г Астроўна» з заездам у Двурэчча (з г. п. Бешанковічы і назад).
Першы рэйс
|
Час адпраўлення |
Найменне прыпыначных пунктаў |
Час адпраўлення |
|
6:45 |
Бешанковічы АС |
9:15 прыбыццё |
|
— |
Больніца-1 |
9:13 |
|
— |
Двурэчча |
9:09 |
|
6:50 |
Ніжняе Крывіно |
9:06 |
|
6:55 |
Ржаўка аграгарадок |
9:01 |
|
6:57 |
Ржаўка |
8:59 |
|
7:02 |
Лапы |
8:54 |
|
7:05 |
Задарожжа |
8:49 |
|
7:07 |
Будзілава |
8:46 |
|
7:12 |
Доўгае |
8:41 |
|
7:14 |
Крупяніна |
8:38 |
|
7:17 |
Гародна |
8:35 |
|
7:21 |
Востраўна |
8:33 |
|
7:23 |
Гародна |
8:21 |
|
7:25 |
Крупеніна |
8:18 |
|
7:28 |
Доўгае |
8:15 |
|
7:32 |
Будзілава |
8:10 |
|
7:35 |
Задарожжа |
8:07 |
|
7:38 |
Чарнагосце |
8:04 |
|
7:42 |
Соржыца |
8:00 |
|
7:44 |
пас. Холм |
7:56 |
|
7:46 |
Дуброва |
7:54 |
|
Сініцы |
7:50 |
Другі рэйс
Час адпраўлення |
Найменне прыпыначных пунктаў |
Час адпраўлення |
|
14:55 |
Бешанковічы АС |
17:14 прыбыццё |
|
14:57 |
Бальніца-1 |
— |
|
15:00 |
Ніжняе Крывіна |
17:10 |
|
15:02 |
Двурэчча |
— |
|
15:09 |
Ржаўка аграгарадок |
17:06 |
|
15:11 |
Ржаўка |
17:04 |
|
15:16 |
Лапы |
17:01 |
|
15:19 |
Задарожжа |
16:57 |
|
15:21 |
Будзілава |
16:54 |
|
15:26 |
Доўгае |
16:50 |
|
15:28 |
Крупеніна |
16:49 |
|
15:31 |
Гародна |
16:46 |
|
15:34 |
Востраўна |
16:44 |
|
15:36 |
Гародна |
16:34 |
|
15:38 |
Крупеніна |
16:31 |
|
15:41 |
Доўгае |
16:28 |
|
15:45 |
Будзілава |
16:23 |
|
15:48 |
Задарожжа |
16:20 |
|
15:51 |
Чарнагосце |
16:17 |
|
15:55 |
Соржыца |
16:13 |
|
15:57 |
пас. Холм |
16:10 |
|
15:59 |
Дуброва |
16:08 |
|
Сініцы |
16:05 |