У фокусе ўвагі – маршруткі

В фокусе внимания - маршрутки

8 снежня 2025

У фокусе ўвагі - маршруткі

З 8 па 12 снежня Дзяржаўтаінспекцыя правядзе па ўсёй краіне прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне бяспекі перавозак пасажыраў маршрутнымі мікрааўтобусамі.

Асноўная мэта - прадухіленне здарэнняў з удзелам такіх транспартных сродкаў, якія курсіруюць у рэгулярным міжгароднім і прыгарадным паведамленні, а таксама прафілактыка правапарушэнняў, здзейсненых кіроўцамі і службовымі асобамі перавозчыкаў.

Нарады ДПС нададуць павышаную ўвагу выпадкам эксплуатацыі няспраўнага транспарту, наяўнасці і стану зімовых шын, выяўленню парушэнняў правілаў манеўравання і абгону, перавышэння хуткасці, праезду на забараняльны сігнал святлафора.

Таксама на асаблівым кантролі супрацоўнікаў ДАІ - выкарыстанне рамянёў бяспекі і перавозка пасажыраў у адпаведнасці з колькасцю пасадачных месцаў.

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуць кіраўнікоў суб'ектаў гаспадарання, якія парушылі ўстаноўлены парадак выпуску кіроўцаў або адправілі на маршрут тэхнічна няспраўны транспарт.

"МЗС Беларусі"