V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі

10-12 кастрычніка ў Магілёве адбудзецца V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, арганізатарамі якога выступаюць Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савет Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі.

У час форуму адбудуцца пасяджэнні міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве, Савета дзелавога супрацоўніцтва.

Галоўнай падзеяй форуму стане пленарнае пасяджэнне на тэму «Прыярытэтныя напрамкі развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва як ключавога фактара інтэграцыі і саюзнага будаўніцтва».

 Праграма V Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі