У Лепельскім міжраённым аддзеле Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь пачаты прыём заяў грамадзян і юрыдычных асоб на выкананне на дагаворнай аснове экспертыз па ўстанаўленні спрэчнага сваяцтва

     У мэтах забеспячэння даступнасці для грамадзян і юрыдычных асоб паслуг па выкананні экспертыз, павышэння аператыўнасці правядзення судовых экспертыз, экспертыз (даследаванняў), якія праводзяцца на платнай аснове, Лепельскім міжраённым аддзелам, у г. Лепелі, г/п Бешанковічы, г. Чашнікі, пачаты прыём заяў грамадзян і юрыдычных асоб на выкананне на дагаворнай аснове экспертыз па ўстанаўленні спрэчнага сваяцтва.