У лясным масіве паміж вёсак Слабада і Бортнікі Бешанковіцкага раёна знойдзены астанкі мірных грамадзян, меркавана расстраляных нацысцкімі злачынцамі і іх памагатымі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, прадметы хатняга ўжытку і асабістыя рэчы
Пракуратура Бешанковіцкага раёна ў рамках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе пры аналізе інфармацыі, атрыманай ад мясцовых жыхароў і шляхам вывучэння архіўных звестак, устанавіла раней невядомае месца пахавання мірных жыхароў у лясным масіве паміж вёсак Слабада і Бортнікі.
Даведачна. Расказваючы пра абставіны знішчэння, сведкі паведамілі, што немцы сабралі жыхароў вышэйзгаданых вёсак на ўскраіне лесу. Загадзя былі выкапаны 2 ямы: 1 – для трупаў мужчын, 2 – для трупаў жанчын і дзяцей. Расстрэльвалі фашысты мірнае насельніцтва з кулямётаў, трупы складвалі ў ямы. Усяго было расстраляна меркавана 350-365 чалавек.
Следчая група пад кіраўніцтвам пракурора Бешанковіцкага раёна Андрэя Старчанкі з удзелам пошукавага падраздзялення 52 асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна правяла агляд месца здарэння з прымяненнем фотафіксацыі – у цяперашні час знойдзены і канфіскаваны касцяныя астанкі, меркавана, 20 ахвяр, а таксама кулі і гільзы.
У пахаванні часоў Вялікай Айчыннай вайны таксама знойдзены прадметы хатняга ўжытку і асабістыя рэчы мірных жыхароў: гузікі, абутак, у тым ліку і дзіцячы.
Пошукавыя работы працягваюцца.
Памочнік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 2 класа С.А.Кір'янаў