Ці ёсць у МНС сапраўдныя дэтэктывы?
Менавіта на гэтае пытанне паспрабавалі знайсці адказ навучэнцы старэйшых класаў сярэдняй школы №1 гарадскога пасёлка Бешанковічы разам з інспектарам Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандрам Мілашкіным.
У рамках другога этапу рэспубліканскай акцыі «Бяспека ў кожны дом» ратавальнік не толькі расказаў, чым займаецца інспектар нагляду і прафілактыкі на месцы вогненнага надзвычайнага здарэння, але і даў дзецям магчымасць адчуць сябе сапраўднымі дэтэктывамі ў інтэрактыўнай гульні «Дэтэктыўнае агенцтва МНС».
Дзецям трэба было выканаць некалькі заданняў: неабходна было вызначыць рэчывы, выяўленыя на месцы пажару, абапіраючыся на сабраныя доказы, прадставіць версію здарэння, а таксама ўжыцца ў вобраз «злачынцы».
Для дзяцей такое мерапрыемства было ў навінку, аднак яны справіліся з усімі задачамі, а таксама высветлілі, якія прычыны пажараў найбольш распаўсюджаны.