У Мінску пройдзе II Міжнародны лічбавы форум

В Минске пройдет II Международный цифровой форум

14 мая 2022

У Мінску пройдзе II Міжнародны лічбавы форум

У Мінску 18–19 мая адбудзецца II Міжнародны лічбавы форум #GBC (Дзяржава. Бізнес. Грамадзяне). 
Мерапрыемства пройдзе пад эгідай незалежнага рэгулятара ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, функцыі якога ажыццяўляе Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Асноўная мэта форуму – стварыць дыялогавыя пляцоўкі для ўмацавання супрацоўніцтва і пошуку новых рашэнняў, якія спрыяюць павышэнню эфектыўнасці ўзаемадзеяння дзяржавы з грамадзянамі. Таксама мэтай мерапрыемства з'яўляецца прэзентацыя дасягненняў нашай краіны і актуальных праектаў у сферы лічбавай трансфармацыі.

Арганізатары адзначаюць, што праграма форуму досыць шырокая. У рамках мерапрыемства запланавана цырымонія ўзнагароджання лепшай вобласці ў намінацыі «Рэгіён лічбавых магчымасцей», будуць працаваць тэматычныя секцыі. Удзельнікаў і слухачоў чакаюць выступленні цікавых спікераў. Сярод іх – міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Канстанцін Шульган, намеснік міністра Беларусі па падатках і зборах Уладзімір Муквіч, старшыня канцэрна «Беллегпрам» Таццяна Лугіна. Таксама ў рабоце форуму прымуць удзел прадстаўнікі IT-кампаній, банкаў, бізнесу, сацыяльнай галіны. Тыя, хто не зможа прыехаць на форум, змогуць падключыцца да трансляцыі ў рэжыме анлайн. Зрабіць гэта можа любы жадаючы.

«Правядзенне чарговага форуму паспрыяе дасягненню заяўленых мэт сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, забеспячэнню інфармацыйнай бяспекі дзяржавы і фінансавай незалежнасці ва ўмовах санкцый, а таксама папулярызацыі створанай у краіне інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры», – расказваюць арганізатары.

Больш падрабязна пра форум можна даведацца, перайшоўшы па гэтай спасылцы.

Арганізатарам мерапрыемства выступае Нацыянальны цэнтр абмену трафікам пры падтрымцы Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг і Беларускіх воблачных тэхналогій.