У Наваполацку на выязным пасяджэнні пад кіраўніцтвам Наталлі Качанавай абмеркавалі пытанні эфектыўнасці работы ЖКГ

В Новополоцке на выездном заседании под руководством Натальи Кочановой обсудили вопросы эффективности работы ЖКХ

26 верасня 2025

У Наваполацку на выязным пасяджэнні пад кіраўніцтвам Наталлі Качанавай абмеркавалі пытанні эфектыўнасці работы ЖКГ

Сёння ў Наваполацку адбылося выязное пасяджэнне Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай.Аб ходзе рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2021-2025 гады на тэрыторыі паўночнага рэгіёну расказаў намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Петруша.

Быў заслуханы і вопыт работы па паляпшэнні жыллёва-камунальнага абслугоўвання насельніцтва, удасканаленні падыходаў і механізмаў іх аказання Брэсцкай вобласці, а таксама Шумілінскага раёна.

Дырэктар Наваполацкай кіруючай кампаніі Альберт Шакэль падрабязна спыніўся на тэме капітальнага і бягучага рамонту жыллёвага фонду рэгіёну.

– Мы павінны кантраляваць тую сітуацыю, якая складваецца абсалютна па ўсіх напрамках. І там, дзе мы бачым, ёсць пытанні і праблемы, мы павінны ўключацца. Людзі тонка адчуваюць, як працуюць мясцовыя ўлады, калі эфектыўна вырашаюцца пытанні ЖКГ, – падсумавала Наталля Качанава.

vitebsk-region.gov.by