У Наваполацку пасля маштабнай рэканструкцыі расчыніў свае дзверы фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Ізумруд».
30 студзеня 2026
У Наваполацку пасля маштабнай рэканструкцыі адчыніў свае дзверы фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Смарагд»
Ва ўрачыстым адкрыцці абноўленага ФАК прынялі ўдзел намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў, старшыня Наваполацкага гарвыканкама Ігар Бурмістраў, старшыня Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў Алег Буевіч, начальнік упраўлення спорту аблвыканкама Дзяніс Фацееў.
– У Наваполацку пабудавана шмат спартыўных аб'ектаў, тут заўсёды любілі і любяць спорт. Але час ідзе, і таму ўсе аб'екты трэба абнаўляць. Ужо шмат зроблена – змянілі свой выгляд стадыён «Атлант», Лядовы палац. Цяпер найстарэйшы фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Смарагд» атрымлівае сваё новае жыццё. І, вядома ж, гэта будзе спрыяць таму, што не толькі спорт, але і фізкультура, якая вельмі патрэбна ўсім жыхарам, станавілася папулярнай, мацнела наша моладзь, – адзначыў Вячаслаў Дурноў.
Ігар Бурмістраў падзякаваў усім датычным да рэканструкцыі важнага для горада аб'екта і ўручыў узнагароды тым, хто вызначыўся ў працы над ФАК.На капітальны і бягучы рамонт комплексу з гарадскога бюджэту было выдзелена каля 3 млн рублёў. Работы вяліся са снежня 2024 года. У ходзе маштабнай рэканструкцыі праведзены капітальны рамонт даху, чары басейна з прыладай падагрэву абходных дарожак, устаноўлена новая аўтаматызаваная сістэма водападрыхтоўкі. Праведзена мадэрнізацыя інжынерных сістэм: ацяпленне, электразабеспячэнне і асвятленне. Акрамя гэтага, зроблены бягучы рамонт у сауне, спартыўнай зале, холе, душавых і раздзявальнях, заменены вокны і дзвярныя блокі. Абнаўлены фасад будынка і добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя.
Физкультурна-аздараўленчы комплекс «Смарагд» з басейнам — гэта шматфункцыянальны цэнтр, які ўключае 25-метровы басейн (6 плавальных дарожак), спартыўную залу для вучэбна-трэніровачных заняткаў па гульнявых відах спорту, малую фітнес-залу, адкрыты корт, сауну. Прапускная здольнасць спорткомплекса – да 800 чалавек у суткі.
vitebsk-region.gov.by