У абласным цэнтры адбылася спартакіяда на прызы кіраўніка віцебскай міліцыі

В областном центре состоялась спартакиада на призы главы витебской милиции

6 лістапада 2025

У абласным цэнтры адбылася спартакіяда на прызы кіраўніка віцебскай міліцыі

Сёння начальнікі аддзелаў міліцыі вобласці разам са сваімі намеснікамі прынялі ўдзел у спаборніцтвах на прызы начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама палкоўніка міліцыі Максіма Суботы.

На першым этапе спаборніцтваў праваахоўнікі прадэманстравалі сваю дакладнасць стральбы з пісталета Макарава.

Пасля прайшлі тэсціраванне па сваіх напрамках службовай дзейнасці.

На базе Віцебскага вучылішча алімпійскага рэзерву паказалі навыкі валодання баявымі прыёмамі барацьбы і здалі нарматывы па фізічнай падрыхтоўцы.

У завяршэнне спаборніцкага дня міліцыянеры сабраліся ў актавай зале абласнога ўпраўлення.

Падводзячы вынікі, Максім Субота сказаў:
- Вы займаеце высокія пасады, а значыць, павінны быць прыкладам для сваіх падначаленых. На вас робяць стаўку маладыя супрацоўнікі. Асабісты прыклад — гэта не проста інструмент кіравання, а пуцяводнік для дасягнення высокіх вынікаў у службовай дзейнасці вашых калектываў. Вядзіце свае падраздзяленні наперад, служыце на карысць грамадзян і краіны. Жадаю вам моцнага здароўя, поспехаў, невычарпальных сіл і энергіі.

Лідарамі спаборніцтваў сталі:

З ліку начальнікаў аддзелаў міліцыі вобласці па відах падрыхтовак:
Лепшы па агнявой падрыхтоўцы – начальнік Расонскага РАУС падпалкоўнік міліцыі Андрэй Мікалаеў.

Лепшымі па фізічнай падрыхтоўцы сталі:
  • у бегу на 500 метраў – начальнік Ушацкага РАУС падпалкоўнік міліцыі Віталь Карэньскі;
  • у бегу 10х10 метраў – начальнік Пастаўскага РАУС палкоўнік міліцыі Дзмітрый Куталёў;
  • у падцягваннях на турніку - начальнік Полацкага РАУС палкоўнік міліцыі Вячаслаў Петкун;
  • у комплексным сілавым практыкаванні начальнік Аршанскага РАУС палкоўнік міліцыі Аляксей Цяпко.

З ліку намеснікаў начальнікаў аддзелаў міліцыі вобласці па відах падрыхтовак:
Лепшы па агнявой падрыхтоўцы - намеснік начальніка Докшыцкага РАУС – начальнік крымінальнай міліцыі падпалкоўнік міліцыі Іван Кавалёнак.

Лепшымі па фізічнай падрыхтоўцы сталі:
  • у бегу на 500 метраў - намеснік начальніка - начальнік крымінальнай міліцыі Аршанскага РАУС падпалкоўнік міліцыі Дзмітрый Міленцей;
  • у бегу 10х10 метраў – першы намеснік начальніка Шаркаўшчынскага РАУС падпалкоўнік міліцыі Пётр Пачкоўскі;
  • у падцягваннях на турніку – першы намеснік начальніка Бешанковіцкага РАУС падпалкоўнік міліцыі Дзмітрый Германоў;
  • у комплексным сілавым практыкаванні - намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Шаркаўшчынскага РАУС падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Арэшкаў.
vitebsk-region.gov.by