У інтэрнатах г.п. Бешанковічы праведзена навучанне пазаштатных супрацоўнікаў АПЧС

Інспектарам ІНіП Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Берастэнем Аляксеем Ігаравічам з мэтай павышэння ўзроўню ведаў правілаў пажарнай бяспекі і бяспечных паводзін у выпадку надзвычайных сітуацый праведзена навучанне дзяжурнага персаналу інтэрнатаў ДУА «Сярэдняя школа №2 г.п. Бешанковічы» і Бешанковіцкага філіяла ДУАД «Рэспубліканскі цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў лясной гаспадаркі».

У рамках навучання асаблівая ўвага нададзена пытанню выканання проціпажарнага рэжыму ў інтэрнатах, дзеянням у выпадку ўзнікнення пажару і спрацоўванні сістэмы аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі.

У завяршэнні навучання праведзена практычная адпрацоўка тушэння ўмоўнага пажару першаснымі сродкамі пажаратушэння.

Інспектар ІНіП Бешанковіцкага РОНС А.І.Берастень