У Полацкім раёне пасля рэканструкцыі адкрылі мемарыяльны комплекс «Партызанам брыгады імя К.Е. Варашылава»
29 верасня 2025
У Полацкім раёне пасля рэканструкцыі адкрылі мемарыяльны комплекс «Партызанам брыгады імя К.Е. Варашылава»
У аграгарадку Гамяловічы Полацкага раёна пасля рэканструкцыі адкрылі мемарыяльны комплекс «Партызанам брыгады імя К.Е. Варашылава».
Ініцыятыва па добраўпарадкаванні, комплексным рамонце і рэстаўрацыі мемарыяла ў памяць аб загінулых савецкіх салдатаў і партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны рэалізавана РУП «Віцебскаблводаканал». У дастаткова кароткія тэрміны тут быў выкананы вялікі фронт работ: аднаўленне мемарыяла, гранітная абліцоўка асобных элементаў, афарбоўка, укладка новай тратуарнай пліткі, устаноўка сучаснага асвятлення і азеляненне.
– Мемарыяльны комплекс, які мы сёння адкрываем пасля мадэрнізацыі, – гэта не проста помнік гісторыі, гэта месца памяці, пакланенне перад подзвігам герояў, месца смутку і гонару. Упэўнены, адкрыццё комплексу будзе спрыяць нашаму грамадзянскаму станаўленню і патрыятычнаму выхаванню не толькі нашых дзяцей, але і нас з вамі. Важна памятаць гісторыю свайго народа і шанаваць памяць герояў. І перадаваць яе з пакалення ў пакаленне, толькі так мы зможам захаваць мір і стабільнасць на нашай зямлі, – звярнуўся да прысутных старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін.
Пасля ўрачыстага адкрыцця абноўлены мемарыяльны комплекс быў алічбаваны. Гэтаму знакаваму месцу прысвоены QR-код, які дапаможа адным рухам рукі перанесці кожнага, хто наведае гэты мемарыял, на платформу, дзе можна азнаёміцца з яго гісторыяй.
Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць герояў хвілінай маўчання і ў знак удзячнасці ўсклалі кветкі да падножжа мемарыяла.
Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Уладзімір Ю