Напярэдадні 36-й гадавіны вываду Савецкіх войскаў з Афганістана памочнік пракурора Бешанковіцкага раёна Ягор Чудакоў прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, якое прайшло ў ДУА «Бачэйкаўская сярэдняя школа Бешанковіцкага раёна імя М.А.Высагорца».
Урачыстая лінейка, якая прайшла ў сценах школы, сабрала вучняў, педагогаў і прадстаўнікоў мясцовай улады. Пасля завяршэння афіцыйнай часткі, у музейным пакоі школы адбылося ўрачыстае адкрыццё стэнда «Воіны-інтэрнацыяналісты, выпускнікі Бачэйкаўскай сярэдняй школы». Стэнд увекавечыў імёны і подзвігі 15 выпускнікоў школы, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане.
Ягор Чудакоў адзначыў важнасць захавання памяці аб гераічным мінулым, падкрэсліўшы, што подзвіг воінаў-інтэрнацыяналістаў з'яўляецца прыкладам мужнасці, стойкасці і адданасці абавязку для маладога пакалення.
Памочнік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 2 класа Я.Р.Чудакоў