Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

В преддверии Дня Независимости Республики Беларусь

2 ліпеня 2026

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – у раёне прайшлі кранальныя сустрэчы, якія сталі сапраўдным сімвалам жывой сувязі пакаленняў

Тыя, каму не па чутках знаёмыя цяжкасці ваеннага ліхалецця, прымалі словы падзякі ад кіраўніцтва раёна, грамадскасці і, вядома, ад школьнікаў, для якіх подзвіг старэйшых – гэта маральны арыенцір на ўсё жыццё.

Былую вязніцу канцлагера Зою Сяргееўну Грыгор'еву, якая цяпер знаходзіцца ў Бачэйкаўскай бальніцы сястрынскага догляду, наведала кіраўніца раёна Галіна Унуковіч.

Ветэрану ўручылі кветкі, падарункі і Падзячны ліст. Цёплыя словы падтрымкі прагучалі і ад школьнікаў Бачэйкаўскай СШ, іх дырэктара і старшыні раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Наталлі Апанасёнак, а таксама ад старшыні сельвыканкама Галіны Шчуко.

Намеснік старшыні райвыканкама Алена Баранава з калегамі наведала жыхарку блакаднага Ленінграда Ефрасінню Спірыдонаўну Станіслаўчык і былых вязніц Валянціну Пракопаўну Лабкову, Ганну Мартынаўну Пінчук і Аляксандрыну Іванаўну Полацкую.

Такія сустрэчы – больш, чым проста візіты. Гэта жывая сувязь пакаленняў. Пакуль мы памятаем – мы непераможныя!

"Зара"