Напярэдадні Новага года калектыў пракуратуры Бешанковіцкага раёна павіншаваў дзетак з аграгарадка Ржаўка

Штогод паводле традыцыі калектыў пракуратуры раёна наведвае сем'і і пакідае жаданыя падарункі для дзетак пад елкай. Сёлета калектыў пракуратуры раёна наведаў сям'ю Шабека з аграгарадка Ржаўка.
У сям'і выхоўваюцца дзве дзяўчынкі (Аліна, навучэнка 5 класа і Таня, навучэнка 7 класа), мама якіх Алена Шабека працуе ў ДУА «Ржаўскі дзіцячы сад – базавая школа».
Для дзетак аказаўся нечаканым і прыемным падарункам прыезд пракурорскага работніка. Падчас сустрэчы памочнік пракурора раёна Сяргей Кір'янаў перадаў віншаванне ад калектыву пракуратуры, пажадаў поспехаў у вучобе, здароўя, удачы, а таксама выканання намечаных мэт.
Варта адзначыць, што Аліна і Таня з'яўляюцца актыўнымі ўдзельніцамі сумеснага творчага праекта пракуратуры раёна і ДУА «Ржаўскі дзіцячы сад – базавая школа» – «Памяць пакаленняў».
Даведачна: «Памяць пакаленняў» – гэта сумесны творчы праект ДУА «Ржаўскі дзіцячы сад – базавая школа» і пракуратуры раёна, мэтай якога з'яўляецца стварэнне інтэрактыўнай карты раёна, на якой размешчаны аб'екты раёна, якія маюць гістарычнае значэнне (месцы пахаванняў і прымусовага ўтрымання, спаленыя населеныя пункты), як улічаныя, так і не ўлічаныя, устаноўленыя пракуратурай раёна падчас расследавання крымінальнай справы, узбуджанай па факце генацыду насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг. і ў пасляваенны перыяд.
Пракурор Бешанковіцкага раёна
малодшы саветнік юстыцыі                                                           А.А.Старчанка