Напярэдадні старту акцыі «Ад усёй душы» ТЦСАН арганізаваў дабрачынную акцыю «Ад сэрца да сэрца».

В преддверии старта акции «От всей души» ТЦСОН организовал благотворительную акцию «От сердца к сердцу»
ТСЦСАН арганізаваў дабрачынную акцыю «Ад сэрца да сэрца» па зборы падарункаў да навагодніх і калядных святаў для адзінокіх, адзінока пражываючых пажылых людзей і людзей з інваліднасцю.
 
 
 
Жыхары раёна адгукнуліся на заклік дапамагчы тым, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Сярод іх старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч, жыхары райцэнтра Вольга Качан, Валянціна Васеха, Раіса Корнейкава, а таксама калектывы лесгаса, раёна газазабеспячэння, ЦБУ №203 ААТ «АСБ Беларусбанк» у г. п. Бешанковічы, ЦБС, дзіцячага садка №1 райцэнтра, раённай газеты «Зара», суда Бешанковіцкага раёна, ФСК «Дзвіна», раённай арганізацыі ГА «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа», раённага камітэта ГА «БРСМ», ТСЦСАН, прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Бешанковіцкім раёне, ЦРБ, РЦГЭ, прафсаюза дзяржаўных і іншых устаноў…
   
 
«Велізарны дзякуй усім за дапамогу і неабыякавасць, — дзякуе загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Кацярына Адамовіч. — Усе падарункі будуць дастаўлены па патрэбных адрасах».