Напярэдадні прафесійнага свята – Дня супрацоўнікаў органаў папярэдняга следства калектыў пракуратуры раёна павіншаваў следчых.

 

Напярэдадні прафесійнага свята калектыў супрацоўнікаў органаў пракуратуры Бешанковіцкага раёна павіншаваў начальніка і ўвесь калектыў Бешанковіцкага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Ад калектыву пракуратуры раёна прагучалі цёплыя і шчырыя пажаданні добрага здароўя, шчасця і дабрабыту, невычэрпнай жыццёвай энергіі і аптымізму.
Прагучалі таксама пажаданні і далей паспяхова вырашаць задачы, якія стаяць перад органамі папярэдняга следства, мудрасці, цвёрдасці духу і вытрымкі ў паўсядзённых справах, далейшых прафесійных поспехаў у высакароднай справе служэння Айчыне!

Памочнік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 2 класа                                                                         С.А. Кір'янаў