У пракуратуры раёна пад старшынствам пракурора раёна Андрэем Старчанкам праведзена каардынацыйная нарада па пытаннях барацьбы з карупцыяй

У мінулую пятніцу ў пракуратуры раёна пад старшынствам пракурора раёна праведзена каардынацыйная нарада аб выніках работы праваахоўных і дзяржаўных органаў па барацьбе з карупцыяй, а таксама эфектыўнасці мер па яе папярэджанні.
Адкрываючы нараду, пракурор раёна Андрэй Старчанка акцэнтаваў увагу на асноўных мэтах работы зацікаўленых ведамстваў на бліжэйшую перспектыву барацьбы з карупцыяй.
З адпаведнымі дакладамі на каардынацыйнай нарадзе выступілі: намеснік пракурора раёна Віталь Дойлідаў (які да прысутных давёў аператыўную абстаноўку), начальнік Бешанковіцкага РАУС Аляксандр Рыбакоў (са справаздачай аб праведзенай рабоце ведамства), дырэктар УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік» Ігар Слівец (аб стане захавання заканадаўства на прадпрыемстве).
У ходзе нарады таксама абмеркаваны шэраг пытанняў, а ў завяршэнне прынята адпаведнае рашэнне.    
Даведачна: падобныя нарады ў пракуратуры раёна праводзяцца рэгулярна (у рабоце прымаюць удзел праваахоўныя органы раёна, мясцовых органаў улады, а таксама па запрашэнні прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў), з улікам аператыўнай абстаноўкі, у ходзе якіх прымаюцца абавязковыя для выканання рашэнні.   

Інфармацыя пракуратуры
Бешанковіцкага раёна