У пракуратуры раёна праведзены аналіз стану карупцыі і эканамічных правапарушэнняў па выніках работы ведамства ў 2020 годзе.

У 2020 годзе пракуратурай раёна праведзена 4 праверкі выканання патрабаванняў антыкарупцыйнага заканадаўства, па выніках якіх унесена больш за 16 актаў пракурорскага рэагавання
Па патрабаванні пракурора да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 14 службовых асоб, 7 асоб – да адміністрацыйнай.
На пастаяннай аснове ажыццяўляецца кантроль за выкананнем патрабаванняў пракурора, выкладзеных у актах пракурорскага нагляду, і рэальным ліквідаваннем адзначаных у іх парушэнняў, прычын і ўмоў, якія ім спрыяюць. Парушэнняў у частцы невыканання патрабаванняў пракурора ў 2020 годзе не выяўлена.
У ходзе ажыццяўлення нагляднай дзейнасці адзначана, што карупцыйныя і эканамічныя правапарушэнні характэрны фактычна для ўсіх сфер дзейнасці раёна.
Пры гэтым асноўнымі прычынамі выяўленых у 2020 годзе парушэнняў патрабаванняў антыкарупцыйнага заканадаўства сталі халатныя адносіны адказных работнікаў суб'ектаў гаспадарання да выканання сваіх абавязкаў, а таксама нізкі кантроль з боку кіраўніцтва гэтых суб'ектаў за іх працай.
Да найбольш распаўсюджаных карупцыйных правапарушэнняў, выяўленых у 2020 годзе пракуратурай раёна, аднесены правапарушэнні, звязаныя з парушэннямі патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні закупак.
У 2020 годзе па ч.4 арт.11.16 КаАП па даручэнні пракурора раёна прыцягнута 7 (3) службовых асоб арганізацый раёна.
Даведачна, адказнасць па ч.4 арт.11.16 КаАП устаноўлена за не прадугледжанае заканадаўствам абмежаванне службовай асобай або індывідуальным прадпрымальнікам, членам камісіі, створанай для правядзення працэдуры дзяржаўнай закупкі, доступу пастаўшчыкоў (падрадчыкаў, выканаўцаў) да ўдзелу ў працэдуры дзяржаўнай закупкі, у тым ліку з дапамогай невыканання правіл размяшчэння інфармацыі аб дзяржаўных закупках, іншае парушэнне парадку правядзення дзяржаўнай закупкі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь альбо змяненне службовай асобай заказчыка (арганізатара) або індывідуальным прадпрымальнікам умоў дагавора, які заключаецца па выніках працэдуры закупкі, калі іншае не прадугледжана актамі заканадаўства, а роўна ўхіленне імі ад заключэння дагавора па выніках працэдуры закупкі.
Санкцыя артыкула прадугледжвае: папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да пяцідзесяці базавых велічынь.

Намеснік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 1 класа                                                                        В.В. Дойлідаў