У межах акцыі «За бяспеку разам» работнікі Бешанковіцкага РАНС актыўна размаўляюць з жыхарамі раёна
31 кастрычніка 2025
У межах акцыі «За бяспеку разам» работнікі Бешанковіцкага РАНС актыўна размаўляюць з жыхарамі раёна
Сустрэчы праходзяць не толькі ў дамах і кватэрах, але і на сельскіх сходах і ў арганізацыях, каб асабіста пагаварыць з людзьмі пра бяспеку.
У простай і даступнай форме ратавальнікі нагадваюць землякам аб правілах эксплуатацыі печаў і электрапрыбораў, расказваюць, да чаго можа прывесці неасцярожнасць з курэннем або пакінутая без нагляду ежа на пліце.
Нагадваюць і пра пажарны апавяшчальнік — сапраўдны вартавы спакою ў вашым доме, асабліва ўночы. Праверце, ці ёсць ён у вас і ці не села ў ім батарэйка.
А рыбакам — асаблівая ўвага!
Восенню вада становіцца халоднай і небяспечнай. Таму ратавальнікі асобна звяртаюцца да аматараў рыбалкі з лодкі. Іх галоўнае правіла гучыць катэгарычна: «Без выратавальнай камізэлькі — ні кроку на ваду!»
Упаўшы ў восеньскую ваду, чалавек з-за цяжкага адзення і холаду можа сысці пад ваду за лічаныя секунды. Выратавальная камізэлька ў гэтай сітуацыі — ваш галоўны і адзіны шанец. Не рызыкуйце сваім жыццём дзеля ўлову.
Кожная такая сустрэча — гэта адкрытая размова, дзе можна задаць любое пытанне і атрымаць параду па бяспецы.
"Зара"