У рамках Адзінага дня інфармавання член ІПГ Віцебскага аблвыканкама Галіна Жаланава наведала Бешанковіцкі раён
Старшыня абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, член абласной інфармацыйна-прапагандысцкай групы Галіна Жаланава правяла адзіны дзень інфармавання ў Бешанковіцкім раёне і сустрэлася з працоўным калектывам УАЗ «Бешанковіцкая ЦРБ».
Ключавая тэма сустрэчы – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Галіна Пятроўна расказала медработникам аб ключавых аспектах гэтай важнай для краіны падзеі, звярнула асаблівую ўвагу на праяўленне актыўнай грамадзянскай пазіцыі ў перыяд правядзення выбараў.
Таксама яна больш падрабязна азнаёміла калектыў УАЗ «Бешанковіцкая ЦРБ» з працай, якая праводзіцца абласной арганізацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.