У рамках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе насельніцтва Беларусі пракуратурай раёна вывучаны абставіны знішчэння нямецка-фашысцкімі захопнікамі мірных жыхароў вёскі Чанавічы
У рамках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе насельніцтва Беларусі пракуратурай раёна вывучаны абставіны знішчэння нямецка-фашысцкімі захопнікамі мірных жыхароў вёскі Чанавічы, праведзены агляд меркаванага месца пахавання і допыт пацярпелага.
Пракурору раёна Андрэю Старчанку пацярпелая з ліку мясцовых жыхароў названай вёскі расказала, што са слоў яе маці ў перыяд 1942-1943 гг. яе бацька быў расстраляны нямецкімі салдатамі пры пасобніцтве «паліцаяў» за сувязь з партызанамі. На момант расстрэлу пацярпелай было каля двух гадоў. Разам з бацькам было расстраляна яшчэ каля 8 мірных жыхароў, у тым ліку і двое дзядзькаў па лініі бацькі. Расстрэльвалі ў пачатку вёскі па наводцы «паліцаяў» з ліку мясцовых жыхароў. Перад расстрэлам бацьку і іншых мужчын паставілі ў шарэнгу, калі перад расстрэлам сталі зачытваць прозвішчы, то прозвішча бацькі было названа няправільна. Аднак прысутны пры расстрэле «паліцай» указаў, што бацька і яго двое братоў носяць адно прозвішча, таму нямецкі салдат, які першапачаткова дазволіў пакінуць шарэнгу, загадаў бацьку вярнуцца. Расстрэльвалі нямецкія салдаты, пры расстрэле аднаго з юнакоў раніла, але ён не загінуў. Калі немцы адышлі, ён падняў галаву. Але адзін з нямецкіх салдат гэта заўважыў, у сувязі, з чым было загадана зрабіць яшчэ па адным стрэле ў галаву. Пасля расстрэлу пацярпелую, яе маці, сястру і іншых мірных жыхароў вёскі фашысты прымусова перасялілі, размясцілі на ўчастку мясцовасці, абгароджанай калючым дротам («жылі пад адкрытым небам»). У такіх умовах мірныя грамадзяне пражывалі каля 2 месяцаў да вызвалення іх савецкімі войскамі.
У далейшым памочнікам пракурора раёна Сяргеем Кір'янавым быў праведзены агляд меркаванага месца расстрэлу і пахавання жыхароў (зафіксаваны дакладныя каардынаты месцазнаходжання), складзены адпаведны пратакол агляду месца здарэння.
Пракурор Бешанковіцкага раёна
малодшы саветнік юстыцыі А.А. Старчанка
[if gte mso 9]> Normal 0 false falsefalse RU X-NONE X-NONE <![endif]