У рамках Рэспубліканскай акцыі «Вакацыі без дыму і агню» начальнік Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Жук В.А. сустрэўся з работнікамі дзіцячага аздараўленчага лагера «Арляня»

Свой доклад Віктар Анатольевіч пачаў з агучвання аператыўнай абстаноўкі, прывёў выпадкі апошніх НС у раёне, распавёў аб распаўсюджаных прычынах пажараў. У ходзе гутаркі з работнікамі яшчэ раз быў зроблены акцэнт на выкананне правілаў бяспекі ў быце, а таксама аб забароне пакідання дзяцей без нагляду. Пераходзячы да практычнай часткі свайго дакладу Віктар Анатольевіч падрабязна распавёў аб дзеяннях у выпадку ўзнікнення пажару, а таксама паказаў як правільна карыстацца вогнетушыцелем, пасля чаго кожны змог выпрабаваць свае сілы у тушэнні імпровізаванага пажару.

Прысутным былі ўручаны тэматычныя буклеты з карыснымі парадамі, як забяспечыць бяспеку жылля і паводзіць сябе ў розных надзвычайных сітуацыях.